Мадэрная гісторыя Беларусі (djvu)

Юры Туронак
Мадэрная гісторыя Беларусі [be] 14M, 877 с.   (скачать djvu)
издано в 2206 г.
Добавлена: 07.07.2019


Впечатления о книге:  

lavon про Туронок: Мадэрная гісторыя Беларусі [be] (История) 07 07
У дадзеным выданьні пад адной вокладкай сабраныя практычна ўсе найбольш значныя працы вядомага беларускага гісторыка з Варшавы Юр’я Туронка, у тым ліку рэвалюцыйныя для свайго часу "Вацлаў Іваноўскі і ідэя адраджэньня Беларусі" і "Беларусь пад нямецкай акупацыяй". Да сёньняшняга дня ня страцілі сваёй актуальнасьці і высокай навуковай каштоўнасьці і шэраг артыкулаў, прысьвечаных станаўленьню арганізаванага беларускага нацыянальнага руху ў пачатку ХХ ст. і далейшаму разьвіцьцю гэтага руху ў міжваенны пэрыяд і асабліва падчас ІІ сусьветнай вайны. Проста ўнікальнымі зьяўляюцца 2 бібліяграфічныя дасьледаваньні "Беларуская кніга ў ІІ Рэчы Паспалітай" і "Беларуская кніга пад нямецкім кантролем", забясьпечаныя анатаванымі альфабэтнымі каталёгамі ўсіх выяўленых дасьледчыкам кніг і брашураў адпаведнага пэрыяду. Акрамя таго, ў збор твораў уключана шмат публіцыстычных і краязнаўчых артыкулаў, надрукаваных Ю. Туронкам у 1950 – 1980 гг., перадусім на старонках беластоцкай "Нівы".

X