Лісты (fb2)

Мікалай Улашчык
Лісты [be] 692K, 171 с.   (скачать)

Добавлена: 03.04.2020

Аннотация

Источники:
Беларускі гістарычны агляд. Том 3, сшытак 1, 1996. С. 63-106.
Мікалай Улашчык. Выбранае. Мінск, Беларускі кнігазбор, 2001. С. 477-523.
Мікалай Улашчык. Даць народу гісторыю. Мінск, Лімарыус, 2016. С. 355-497.

//www.livelib.ru/book/1002222565-dats-narodu-gistoryyu-uspaminy-listy-mikalaj-ulashchykЛучшая рецензия на книгу Рецензия экспертаЭксперт Лайвлиба Дополнительные действия 24 октября 2017 г., 11:38 Torvald5 написал рецензию на книгу Даць народу гісторыю. Успаміны, лісты автора Мікалай Улашчык Оценка Torvald5: 5 / 0.0 Распавядаючы пра гэтую кнігу, адразу мушу адзначыць выдатную працу выдавецтва “Лімарыус”, якое вось ужо некалькі год нястомна выдае кнігі ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. У гэтай серыі выйшлі зборнікі - Зоські Верас, Ларысы Геніюш, Міхася Стральцова, Уладзіміра Дубоўкі і многіх іншых пісьменнікаў, мастакоў, культурных і грамадскіх деячоў, прадстаўнікоў беларускай эміграцыі. Такім чынам вымалёўваецца калектыўны беларускі партрэт 20 стагоддзя, бо пераважна з гэтага часу паходзяць мемуары, якія збіраюцца пад вокладкі кніг. Што тычыцца Мікалая Улашчыка, дык ягоныя гістарычныя працы апошнім часам пачалі актыўна перавыдавацца. Менш ведалі ў Беларусі пра асабістае жыццё гэтага незвычайнага чалавека. І трэба сказаць, надзвычай незвычайнага. Сапраўды, тры разы быць арыштаваным НКВД, практычна ўсю маладосць правесці ў турмах і лагерах, а затым вярнуцца ў навуку і стаць адным з галоўных аўтарытэтаў у вывучэнні летапісаў Вялікага княства Літоўскага. Гэта сапраўды трэба мець сталёвы характар і сілу волі. Ну і любоў у душы. Перадусім да роднага краю. А гэтаму нязломнаму чалавеку было што расказаць і згадаць, бо ён асабіста ведаў практычна ўсіх беларускіх дзеячоў культуры і навуку 20-30 гадоў. Асабіста быў знаёмы з Янкам Купалам і Максімам Гарэцкім, Уладзімірам Дубоўкам і Міхасём Чаротам, Язэпа Лёсікам і Усеваладам Ігнатоўскім. Сядзеў у адной камеры з Вацлавам Ластоўскім і Іванам Цвікевічам. У ссылцы быў разам з Уладзімірам Жылкам. І невыпадкова, што ў 70-80-х гадах Улашчык актыўна ліставаўся з даследчыкамі беларускай літаратуры і дзяліўся сваімі ўспамінамі. Дарэчы, частка гэтых лістоў і змешчана ў кнізе “Даць народу гісторыю”. Гэта лісты да Ніла Гілевіча, Арсена Ліса, Уладзіміра Калесніка, Віталя Скалабана, Генадзя Каханоўскага, Вячаслава Чамярыцкага і многіх іншых. А ўласна мемуарная частка кнігі складаецца з успамінаў пра маленства, падзеі першай сусветнай вайны і паўставання сацыялістычнай Беларусі, а таксама цікавага раздзелу “Постаці”, у якім аўтар апісвае добра знаёмых людзей менскага беларускага асяроддзя 20-х гадоў. Ну і варта адзначыць, што кніга заканчваецца надзвычай карысным раздзелам “Каментары”, а таксама “Паказнікам імёнаў”, што вельмі спрашчае карыстанне гэтай аб’ёмнай кнігай. Не цяжка ўявіць, якую тытанічную працу выканалі ўкладальнікі гэтага выдання - Аляксей Каўка і Міхась Скобла. У кнізе толькі лістоў змешчана 128. І трэба разумець, што ўкладальнікамі было прачытана ў разы больш. Але праца зроблена. І кніга каштоўнай цаглінай пакладзена ў падмурак культуры Беларусі. І цяпер вынікам гэтай працы могуць карыстацца сотні іншых людзей, якім цікавая гісторыя культуры сваёй краіны. Подробнее на livelib.ru: https://www.livelib.ru/book/1002222565-dats-narodu-gistoryyu-uspaminy-listy-mikalaj-ulashchyk




Впечатления о книге:  

X